МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар»

З 20 лютага па 3 мая 2025 года кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ праводзіцца рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар». Сёлета мерапрыемства прымеркавана да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Асноўнымі мэтамі правядзення конкурсу з’яўляюцца выхаванне ў маладога пакалення духоўнай культуры як асновы ў фарміраванні грамадзянскага светапогляду, разумення і любові да айчыннай і сусветнай літаратуры, выяўленне і далейшая творчая падтрымка маладых талентаў.

Да ўдзелу дапускаюцца вучні 8–11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі (на момант правядзення конкурсу).

Конкурс праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях:

·       «БрамаМар-Юні» (для навучэнцаў 8–11-х класаў);

·       «БрамаМар» (для студэнтаў 1–4-х курсаў).

Творчыя работы прымаюцца ў наступных намінацыях:

·       для школьнікаў 8–11-х класаў: «Проза» і «Паэзія»;

·       для студэнтаў: «Паэзія», «Проза», «Крытыка» і «Драматургія»;

·       агульная: «Эсэ пра настаўніка» (намінацыя імя У. А. Капцава), «Буктрэйлер па творы беларускай літаратуры».

Сачыненні прымаюцца на рускай і беларускай мовах да 31 сакавіка ўключна па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.. Патрабаванні да афармлення тэкстаў і ўзор заяўкі можна знайсці ў палажэнні да конкурсу.

Для аўтараў, якія пройдуць адбор, будуць арганізаваны тэматычныя майстар-класы і воркшопы для ўдасканалення іх літаратурнага майстэрства. Лаўрэаты спаборніцтва атрымаюць дыпломы пераможцаў, а ўсе ўдзельнікі – сертыфікаты. Таксама самыя лепшыя юныя паэты і празаікі змогуць апублікаваць свае творы ў вядучых беларускіх літаратурна-мастацкіх выданнях.

Для даведкі: Літаратурны конкурс «БрамаМар» ініцыяваны студэнтамі факультэта журналістыкі БДУ ў 2010 годзе. У 2018 годзе яму афіцыйна прысвоены статус «рэспубліканскага». Штогод у творчым спаборніцтве прымаюць удзел больш за 300 студэнтаў, магістрантаў і школьнікаў з усёй рэспублікі.

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.