З лютага па снежань 2025 года ва ўстановах адукацыі краіны праходзіць рэспубліканская акцыя «Я гэты край Радзімаю заву». Яе арганізатарам выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Акцыя праводзіцца з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы, сваёй сям’і і роду.
Паўдзельнічаць у мерапрыемстве запрашаюцца творчыя калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі краіны, зацікаўленыя ў краязнаўчай дзейнасці.
Сёлета ў межах акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» праводзяцца рэспубліканскія конкурсы:
· «Мой род, мая сям’я» (з лютага па кастрычнік 2025 года) – конкурсныя работы пра гісторыю сваёй сям’і (роду), генезіс свайго прозвішча; пра знаёмства з сямейнымі рэліквіямі, звычаямі і традыцыямі;
· «Па старонках Дзённіка вандроўніка» (з лютага па снежань 2025 года) – конкурсная работа складаецца з дзённіка і творчай работы «З алоўкам у вандроўку», у якіх фіксуюцца наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.
Пераможцы і прызёры конкурсаў вызначаюцца ў кожнай узроставай катэгорыі згодна з парадкам правядзення адпаведнага конкурсу. Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.
Патрабаванні да афармлення конкурсных матэрыялаў можна знайсці ў палажэнні да акцыі.
Падрыхтавана паводле сайта Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства