«Гавары са мной па-беларуску» – так гучыць тэма жнівеньскага нумара часопіса «Выхаванне і дадатковая адукацыя». У нумары прадстаўлены арыгінальныя аўтарскія сцэнарныя распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў на беларускай мове. Сярод іх – тэатралізаваныя праграмы «Скарынаўскае свята» (да Дня беларускай пісьменнасці), «Каласы пад сярпом тваім» (да юбілею У. Караткевіча), пазнавальна-забаўляльныя праграмы «Па краінах і кантынентах» і «Экалагічнае асарці», фальклорныя праграмы, прысвечаныя нацыянальнай беларускай кухні і традыцыям правядзення вольнага часу.

«Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» – перыядычнае выданне, якое даводзіць да ведама педагагічнай грамадскасці асноўныя нарматыўныя дакументы:

Для обеспечения образовательного процесса в 10 классах учреждений общего среднего образования Республики Беларусь Издательским центром Белорусского государственного университета изданы учебные программы по всем учебным предметам для 10 класса (базовый уровень).

В период с 22 августа по 5 сентября 2020 года изменен режим работы книжного магазина «Адукацыя». Магазин будет работать по субботам (22, 29 августа и 5 сентября).

Асацыяцыя настаўнікаў роднай, у тым ліку рускай, мовы сумесна з Навукова-даследчым цэнтрам нацыянальных праблем адукацыі Федэральнага інстытута развіцця адукацыі Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы праводзяць XIII Усерасійскага майстар-класа настаўнікаў роднай, у тым ліку рускай, мовы (УМК-2020) у кастрычніку 2020 года ў Маскве.

З 15 чэрвеня па 26 жніўня запрашаем на выставу «Вакол свету па кніжных старонках» у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Афіцыйны прадстаўнік Global Game Jam NEXT у Беларусі ТАА «Адукар» з 17 па 22 жніўня 2020 года ладзіць тыднёвы анлайн-трэнінг па стварэнні відэагульняў.

Game Jam Global NEXT – гэта штогадовае міжнароднае мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў, якія зацікаўлены ў вывучэнні і стварэнні відэагульняў. На працягу пяці дзён каманды – удзельнікі трэнінгу будуць вучыцца пісаць сцэнары гульняў, прадумваць іх візуальнае афармленне і ствараць уласную аналагавую гульню. На шосты дзень каманда прэзентуе свой праект.

У гэтым годзе сусветная супольнасць адзначае 50-годдзе міжнароднай акцыі «Дзень Зямлі» – найбуйнейшай грамадзянскай падзеі ў свеце, з якой звязана зараджэнне экалагічнага руху. Да гэтага дня прымеркаваны выставачны праект «ЭкаChallenge» дзе прадстаўлены плакаты і кнігі на экалагічную тэматыку з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.