.

.
МЕНЮ

Школа юнага гісторыка ў БДУ

Паважаныя сябры!

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае Вас прайсці навучанне ў «Школе юнага гісторыка», якая пачне працу з кастрычніка 2026 года.

Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай. Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі і музеязнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.

Удзельнікамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій, а таксама навучэнцы каледжаў Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на навучанне прымаюцца па 11 кастрычніка 2026 года з дапамогай рэгістрацыі па адрасе https://hist.bsu.by/school

Заняткі ў «Школе юнага гісторыка» праводзяцца па суботах (па раскладзе) двойчы ў месяц на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 6, час: 14.30). Для іншагародніх удзельнікаў будзе арганізавана анлайн-трансляцыя.

Навучанне ў «Школе юнага гісторыка» бясплатнае.

Уся інфармацыя аб «Школе юнага гісторыка», у тым ліку расклад, размяшчаюцца адмысловых групах (Telegram).

Тэлефон для даведак: +375 17 259 72 23.

Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл. +375 17 259 72 07.

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

Contacts

"Adukatsiya" Textbook Store

e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. 

  • БЕЗОПАСНОСТЬ И ЗДОРОВЬЕ