State Educational Institusion
«ACADEMY OF EDUCATION»

.

.
МЕНЮ

Са святам, любімая сталіца!

Сёлета сталіца Рэспублікі Беларусь адзначае сваё 957-годдзе. Свята адбудзецца пад дэвізам «Мінск – горад на ўсе гады».

У гэтым годзе арганізатары вырашылі змяніць фармат святкавання і падзялілі праграму мерапрыемстваў на асобныя блокі і лакацыі, сярод якіх пляцоўка для сямейнага адпачынку, моладзевая – з выступленнямі папулярных выканаўцаў, а таксама спартыўная і гістарычная. Асноўныя гулянні будуць сканцэнтраваны не толькі каля Палаца спорту, але і па ўсіх раёнах Мінска.

Святочныя мерапрыемствы з нагоды святкавання Дня горада стартавалі ўжо 8 верасня Мінскім паўмарафонам, у якім прынялі ўдзел больш за 6 800 чалавек. Абсалютным пераможцам на галоўнай паўмарафонскай дыстанцыі стаў Уладзіслаў Прамаў, удзельнік Алімпійскіх гульняў 2016 г., сярод жанчын перамогу атрымала Марына Даманцэвіч, студэнтка факультэта фізічнай культуры і спорту ВДУ ім П. М. Машэрава.

13 верасня ў канцэртнай зале «Верхні горад» адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне грамадзян, якія ўдзельнічалі ў конкурсе «Мінскі майстар – 2024». У гэты ж дзень у сталіцы на тэрыторыі Верхняга горада пройдуць Дні Екацерынбурга.

Галоўныя святкаванні адбудуцца 14 верасня. Распачне свята ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да абеліска «Мінск – горад-герой». Далей запланаваны Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны».

На пляцоўцы каля Палаца спорту супрацоўнікі МНС паспаборнічаюць за званне «Мацнейшы ратавальнік-пажарны». Там жа адбудзецца спартыўнае свята «Алімпійскі дзень». Потым арганізатары падрыхтавалі моладзевы канцэрт, хэдлайнерам якога стане спявачка Юліана Караулава.

Упершыню мерапрыемствы пройдуць у Траецкім прадмесці: на свяце «Мінск губернскі» чакаецца касцюміраванае прадстаўленне, якое перанясе гасцей у XVIII–XIX стагоддзі. На плошчы Свабоды ўручаць узнагароды пераможцам конкурсу «Мінчанін года», пасля якога адбудзецца святочны канцэрт у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Яркай кропкай падзеі стане музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу ў скверы «Старосцінская слабада».

Падрабязней з планам асноўных святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Мінска, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Падрыхтавана па матэрыялах агенцтва «Минск-Новости»

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.