.

.
МЕНЮ

Са святам, любімая сталіца!

Сёлета сталіца Рэспублікі Беларусь адзначае сваё 959-годдзе. Свята абяцае стаць сапраўдным фестывалем гарадскога жыцця, культуры і спорту з больш чым 20 тэматычнымі пляцоўкамі па ўсім горадзе.

Галоўны дзень свята – 12 верасня, але святочныя мерапрыемствы з нагоды святкавання Дня горада стартавалі ўжо 6 верасня Мінскім паўмарафонам, у якім прынялі ўдзел каля 30 000 чалавек.  

У суботу, 12 верасня, у 10:00 ля абеліска «Мінск – горад-герой» пройдзе ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак.  

Адначасова на плошчы Перамогі лепшыя вучні заступяць у ганаровую варту ля мемарыялаў і памятных знакаў у рамках акцыі «Вахта памяці», а ўрачыстае адкрыццё Вахты на Пасту №1 дасць старт новаму 2026/2027 навучальнаму году.

Таксама 12 верасня Мінск запрашае гасцей і жыхароў сталіцы на яркія святочныя мерапрыемствы. На скрыжаванні праспекта Пераможцаў і праспекта Машэрава з 10:30 да 23:00 разгорнецца міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны», дзе больш за 500 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Кітая прадэманструюць атмасферу мінулых стагоддзяў.

У парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка з 13:00 да 18:00 пройдзе гарадскі фестываль маладзёжных субкультур «Код культур», а на пляцоўках ва ўсіх раёнах Мінска ў гэты ж час адбудзецца маладзёжны флэшмоб «#уРытмеСталіцы». Ля Палаца спорту з 10:00 да 23:00 будзе працаваць святочны кірмаш, а з 11:30 да 23:00 там жа будуць гучаць музычныя кампазіцыі ў рамках канцэртнай праграмы «Мінск маёй душы».      

Асноўныя гулянні будуць сканцэнтраваны не толькі каля Палаца спорту, але і па ўсіх раёнах Мінска.

Галоўнай урачыстай падзеяй дня стане цырымонія ўручэння дыпломаў аб прысваенні ганаровага звання «Мінчанін года» і святочны канцэрт, якія пройдуць з 17:00 да 18:30 на плошчы Свабоды.

Яркай кропкай падзеі стане піратэхнічнае феерверк-шоу ў скверы «Старосцінская слабада».  

Падрабязней з планам асноўных святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Мінска, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта Мінгарвыканкама

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

Contacts

"Adukatsiya" Textbook Store

e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. 

  • БЕЗОПАСНОСТЬ И ЗДОРОВЬЕ