.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Рэспубліканскі круглы стол «Гістарычны шлях Савецкай Беларусі (да 105-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі)»

22 снежня 2023 года Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць рэспубліканскі круглы стол «Гістарычны шлях Савецкай Беларусі (да 105-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі)».

На круглым стале плануецца абмеркаваць наступныя праблемы:

  • Гісторыя БССР у працах айчынных і замежных даследчыкаў.
  • Палітычная гісторыя Савецкай Беларусі.
  • БССР: гістарычны вопыт сацыяльных, эканамічных і культурных пераўтварэнняў.
  • Палітычная і дзяржаўная эліта БССР: гісторыя і лёсы.
  • Эвалюцыя ўзаемаадносін рэспублікі і цэнтра: БССР – СССР.
  • Эвалюцыя міжнародна-прававой суб'ектнасці БССР.
  • Тэрытарыяльны аспект нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва БССР.

Важнымі задачамі гэтага прадстаўнічага форуму з'яўляюцца:

  • азнаямленне з навуковымі і практычнымі дасягненнямі ў галіне вывучэння гісторыі рэвалюцыйных падзей 1917–1925 гг., станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове;
  • абмеркаванне дыскусійных пытанняў гісторыі Савецкай Беларусі ў 1919–1991 гг.;
  • паляпшэнне ўзаемадзеяння акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі па актуальных праблемах развіцця гістарычнай навукі.

 

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.