.

.
МЕНЮ

Рэспубліканскі конкурс «Праз творчасць у прафесію жыцця»

Са студзеня па кастрычнік 2025 года праводзіцца рэспубліканскі конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця». Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Асноўная мэта конкурсу – стымуляванне пазнавальнай актыўнасці, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз садзейнічанне свядомаму выбару сферы будучай прафесійнай дзейнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ва ўзросце 12–17 гадоў пад кіраўніцтвам педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:

  1. Першы (адборачны, студзень – сакавік) – ва ўстановах адукацыі;
  2. Другі (адборачны, красавік – чэрвень) – раённы, гарадскі (акрамя г. Мінска);
  3. Трэці (адборачны, ліпень – верасень) – абласны, Мінскі гарадскі;
  4. Чацвёрты (заключны, кастрычнік) – рэспубліканскі, на якім разглядаюцца і ацэньваюцца творчыя работы пераможцаў і прызёраў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі). 

Намінацыі конкурсу: 

  • «Ад захаплення да прафесіі жыцця»;
  • «Падарожжа ў свет прафесій».

Па выніках мерапрыемства плануецца выданне зборніка лепшых работ.

Больш падрабязней з патрабаваннямі да творчых работ і зместам кожнай намінацыі можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

Падрыхтавана паводле сайта https://nchtdm.by

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.