.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

На канікулах з кітайскай мовай

На пачатку лістапада ў гімназіі г. Мсціслава прайшоў Дзень кітайскай мовы і культуры. Кітайскія валанцёры Ху Іпэн, Цзянь Ліжэнь, Ван Ганьюан з МДУ імя А. А. Куляшова разам з кіраўніком Цэнтра кітайскай мовы і культуры ІПКіП Ліліяй Зайцавай правялі для вучняў разнастайныя майстар-класы і падарылі мастацкую літаратуру на кітайскай мове. На працягу трох гадоў гімназісты вывучаюць кітайскую мову не толькі анлайн, але і ў звычайным рэжыме з выкладчыкамі Цэнтра.

Дыялог культур пачаўся са знаёмства. Госці расказалі пра свае традыцыі, звычаі і асаблівасці кітайскай мовы. Ван Ганьюан прадэманстравала музычны інструмент – акарыну. Яна сыграла не толькі традыцыйныя кітайскія мелодыі, але і правяла віктарыну «Сусветныя хіты». Вучні здзівілі ў адказ іграннем на цымбалах, скрыпцы і беларускімі песнямі.

Ху Іпэн расказаў гісторыю ўзнікнення настольнай гульні «Вэйцы» ў Старажытным Кітаі. Яна настолькі папулярная ва ўсім свеце, што ўваходзіць у лік пяці базавых дысцыплін Сусветных інтэлектуальных гульняў і мае некалькі назваў. Адна з іх – «Шоу тань», што значыць «дыялог з дапамогай рук». Апускаючы белыя і чорныя камяні на габан (прамавугольную дошку), гульцы падчас майстар-класа навучыліся камунікаваць і разумець адзін аднаго без слоў.

Мерапрыемства працягнулася вывучэннем кітайскай тэхнікі арыгамі 折纸 zhézhǐ і пропісямі кітайскіх іерогліфаў. Агульнае фота на памяць стала пазітыўнай кульмінацыяй насычанага ведамі дня.

Наталля Пратасевіч,
кіраўнік адукацыйных праграм
па вывучэнню кітайскай мовы,
ДУА «Гімназія г. Мсціслава»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

 

phone:+375-17-229-19-02
phone:+375-17-318-42-71
phone: +375-17-200-82-03

e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.