.

.
МЕНЮ

Гуканне вясны разам з ансамблем «Скавыш»

1 сакавіка 2025 года ў 14:00 у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ансамбль народнага танца «Скавыш» праводзіць старадаўні абрад «Чырачка», якому ў 2016 годзе прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Радзімай абраду «Чырачка» з’яўляецца вёска Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Праграма свята вельмі разнастайная. Госці мерапрыемства змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе традыцыйных гліняных птушак-свісцёлак, паслухаць абрадавыя песні «Ой, чырачко», «Гу, вэсна!», «Раве бугай у поле» і інш., пагуляць у народныя гульні «Грушка», «Яшчур», «Орынка» ды пакагародзіць. Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства плануюць пачаставаць гасцей спецыяльным абрадавым печывам з «чарнічным» вочкам.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб пазнаёміцца з культурнымі традыцыямі нашай краіны і нашых продкаў.

Паводле сайта Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

QR-code of the National Educational Internet Portal

USEFUL LINKS

CONTACTS

 16, Korolya Street, Minsk, 220004

         Contacts

         "Adukatsiya" Textbook Store

         e-mail: This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.