На нацыянальным адукацыйным партале пачынае дзейнічаць рубрыка «Вучоныя – настаўнікам». На старонцы рубрыкі педагогі пазнаёмяцца з меркаваннямі вучоных па спрэчных ці складаных пытаннях, найбольш дыскусійных праблемах навукі. Акрамя гэтага, на старонцы ўзнімаюцца пытанні, якія не атрымалі грунтоўнага аналізу на старонках вучэбных дапаможнікаў, але могуць быць цікавыя настаўнікам для разумення пэўных вынаходніцтваў. У артыкулах публікуюцца вынікі распрацовак беларускай навукі, выкарыстанне якіх у адукацыйным працэсе будзе садзейнічаць прывіццю ў вучняў цікавасці да вучэбных прадметаў.

На старонцы таксама плануецца адлюстроўваць навінкі навуковай літаратуры, выдадзенай у Рэспубліцы Беларусь.