17 верасня 2026 года ў 11:00 адбудзецца Рэспубліканскі дыктант «Дзень народнага адзінства». Сёлета мерапрыемства пройдзе ў традыцыйным анлайн-фармаце, тэкст прадыктуе вядомы беларускі блогер Андрэй Максімаў.
Дыктант прысвечаны патрыятызму, памяці і адзінству краіны. Пляцоўкамі правядзення стануць установы адукацыі па ўсёй Беларусі. Складанасць тэксту ацэньваецца як сярэдняя, таму паспрабаваць свае сілы зможа кожны.
Прамая трансляцыя дыктанта будзе арганізавана на рэсурсах сайта moladz.by. Удзельнікі змогуць далучыцца да эфіру, запісаць тэкст пад дыктоўку, а пасля завяршэння – праверыць сябе па апублікаваным арыгінале тэксту.
Арганізатары адзначаюць, што дыктант будзе спрыяць папулярызацыі беларускай мовы і ўмацаванню нацыянальнай самасвядомасці, аб’ядноўваючы ўдзельнікаў розных узростаў і прафесій.












