МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Касцюковічы запрашаюць гасцей на Дзень беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Першай сталіцай свята ў 1994 годзе быў старажытны Полацк, потым гасцей з усяго свету сустракалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Слонім, Бялынічы, Капыль, Добруш, Гарадок, Івацэвічы, Ліда.      

Сёлета XХХIІI Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці, першыя згадкі пра які вядомы яшчэ з пачатку XVI ст. У Касцюковічах захаваўся аўтэнтычны рэлігійны помнік – мураваны Свята-Крыжаўзвіжанскі храм XІХ ст.  

У праграме Дня беларускага пісьменства ў гэтым годзе шмат мерапрыемстваў, якія зацікавяць прыхільнікаў кнігі і проста людзей, якія жадаюць карысна правесці час. Галоўныя тэмы свята: «Год беларускай жанчыны», «85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны», юбілеі класікаў беларускай літаратуры і пяцігодка якасці. Усе гэты тэмы будуць адлюстраваныя і падчас сустрэч, і на кніжных паліцах, і падчас урачыстых імпрэз 5 і 6 верасня. 

Праграма Дня беларускага пісьменства даволі насычаная. Тэрыторыя, на якой пройдуць мерапрыемствы свята, складаецца з пяці шматфарматных тэматычных зон. Урачыстае адкрыццё свята пад дэвізам «Родная мова – мова шчаслівых людзей» і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі запланаваны на 5 верасня.

Традыцыйна Міністэрства інфармацыі арганізуе Фестываль кнігі і прэсы, дзе можна будзе азнаёміцца з навінкамі беларускага выдавецкага рынку. Гасцей чакае насычаная праграма: інтэрактыўныя зоны ад БРСМ, Беларускага саюза жанчын, бібліятэк і СМІ Магілёўскай вобласці, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, работа фудкортаў, рэкламна-інфармацыйны тур па славутасцях горада і раёна.

Прыцягнуць увагу адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Алесь і Алеся» паводле вершаванага твора Аркадзя Куляшова «Алеся», гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. Ад цэнтральнай плошчы будзе пачынацца вялікі інтэрактыўны пешаходны QR-квэст «Мая Касцюкоўшчына».

Больш падрабязна пра праграму XХХIІI Дня беларускага пісьменства можна даведацца тут.

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

Контакты

Магазин учебной книги «Адукацыя»

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.