МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Стартуе Рэспубліканскі конкурс чытальнікаў

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь аб’явілі аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў. Конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, развіццё яе творчых здольнасцей і далучэнне да духоўна-маральных і гістарычных каштоўнасцей беларускага народа.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і культуры, тэатральных школ (тэатральных праектаў) ва ўзросце ад 11 да 25 гадоў. 

Для ўдзельнікаў вызначаны тры ўзроставыя групы: 11–14 гадоў, 15–18 гадоў і 19–25 гадоў.

Конкурс пройдзе ў тры этапы:

  • першы (адборачны) тур – у дыстанцыйнай форме;
  • другі (заключны) тур – жывое выкананне двух твораў або ўрыўкаў без мікрафона;
  • трэці (фінальны) тур – жывое выкананне аднаго твора з мікрафонам.

Конкурсныя творы (паэтычныя ці празаічныя, класічных жанраў) павінны суадносіцца з тэмамі Года беларускай жанчыны, гістарычнай памяці або любові да Радзімы. Чытаць можна на беларускай або рускай мове на выбар удзельніка. Працягласць паэтычнага нумара – не больш за 5 хвілін, празаічнага – не больш за 7 хвілін.

Для ўдзелу неабходна да 17 кастрычніка 2026 года накіраваць заяўку і відэаматэрыялы аднаго конкурснага нумара на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. з паметкай «Конкурс чытальнікаў». Ад адной установы адукацыі ці культуры можа быць пададзена не больш за 3 заяўкі.

Конкурс праводзіцца з 5 кастрычніка па 21 лістапада 2026 года.  Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца ў Палажэнні.

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

Контакты

Магазин учебной книги «Адукацыя»

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.