МЕНЮ

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Рэспубліканская патрыятычная АРТ-ініцыятыва «Вы мір прынеслі маёй Беларусі!»

23 верасня 1943 года. Менавіта гэты дзень назаўжды ўвайшоў у гісторыю Беларусі як пачатак вызвалення нашай краіны ад фашысцкай акупацыі.

23 верасня 2023 года стартавала Рэспубліканская патрыятычная АРТ-ініцыятыва «Вы мір прынеслі маёй Беларусі!». Арганізатарам праекта выступіў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага і ваенна-гістарычнага выхавання моладзі і прысвечана 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943–1944 гадах.

У аснове патрыятычнай АРТ-ініцыятывы – творчыя відэавіншаванні навучэнцаў, прысвечаныя святочнай даце – Дню вызвалення горада (населенага пункта), у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі.

Відэавіншаванні размяшчаюцца на інтэрнэт-рэсурсах устаноў адукацыі з хэштэгам #мір_Беларусі_2023 напярэдадні святочных дат.

Рэспубліканская патрыятычная АРТ-ініцыятыва «Вы мір прынеслі маёй Беларусі!» будзе ладзіцца да 28 ліпеня 2024 года.

Інтэрактыўная карта Рэспубліканскай патрыятычнай АРТ-ініцыятывы знаходзіцца па спасылцы: https://mirbel.nchtdm.by.

НІА
па матэрыялах сайта https://nchtdm.by

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.