МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Рэспубліканская экалагічная акцыя «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны»

У лютым 2026 года стартавала Рэспубліканская экалагічная акцыя «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны», арганізатарамі якой выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.

Мэта мерапрыемствапавышэнне экалагічнай культуры вучняў праз даследчую і прыродаахоўную дзейнасць, накіраваную на зберажэнне прыродных рэсурсаў і ахову навакольнага асяроддзя.

Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў.

Мерапрыемства праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Таямніцы Беларусі»;
  • «Живая весна»;
  • «Сердце, отданное родной земле».

Адным з важных крытэрыяў ацэнкі ўдзелу ў акцыі будзе з’яўляцца інтэнсіўнасць асвятлення падрыхтоўкі творчых работ у сацыяльных сетках устаноў адукацыі з хэштэгамі #годбелорусскойженщины, #рцэк, #сцяжынкамібацькаўшчыны і інш.

Акцыя ўключае ў сябе чатыры этапы:

  • першы – ва ўстановах адукацыі;
  • другі – раённы, гарадскі (акрамя г. Мінска);
  • трэці – абласны, Мінскі гарадскі;
  • чацвёрты – рэспубліканскі.

Вынікі будуць падведзены завочна да 30 чэрвеня 2026 года.

Пераможцы мерапрыемства ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Беларусі I, II, III ступеняў, дыпломамі Рэспублікансага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Больш падрабязна з умовамі правядзення акцыі і патрабаваннямі да афармлення работ можна азнаёміцца тут.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://rcek.by

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

Контакты

Магазин учебной книги «Адукацыя»

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.