МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Да 60-годдзя беларускага пісьменніка Алеся Бадака

Сёлета, 28 лютага, сваё 60-годдзе адзначыць вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат прэміі краін СНД «Зоркі Садружнасці» і Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Алесь Бадак – творца, чыё імя трывала ўвайшло ў сучасны літаратурны працэс краіны. Яго жыццёвы і творчы шлях – гэта прыклад адданасці роднаму слову, нацыянальнай культуры і духоўным каштоўнасцям.

Нарадзіўся пісьменнік у вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна – на зямлі, якая дала яму першыя жыццёвыя ўрокі і стала духоўнай крыніцай на ўсё жыццё. Менавіта адтуль, з роднага кута, пачалося фарміраванне яго светаўспрымання, павагі да працы, памяці продкаў і адказнасці перад будучыняй. Першыя публікацыі з’явіліся ў ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», якая сёння вядомая як «Ляхавіцкі веснік». Гэты пачатак стаў важнай прыступкай у вялікай літаратурнай дарозе.

Алесь Бадак – аўтар шматлікіх кніг прозы і выданняў для маленькіх чытачоў і падлеткаў: «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў», «Расліны», «Жывёлы», «Птушкі», «Насякомыя», «Водны свет», «Зорка для вавёркі», «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» і інш.

Кнігі для маладых чытачоў выхоўваюць любоў да роднай мовы, фарміруюць маральныя каштоўнасці, вучаць уважлівасці да чалавека і свету вакол. Праз мастацкае слова пісьменнік дапамагае юным чытачам спасцігаць складанасць жыцця, заставацца адкрытымі да дабра і праўды.

Шырокую вядомасць атрымалі і песні, напісаныя на яго тэксты. Іх выканаўцамі з’яўляліся вядомыя прадстаўнікі беларускай эстрады: Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся.

Высокая ацэнка заслуг пісьменніка пацверджана дзяржаўнымі ўзнагародамі – Алесь Бадак узнагароджаны медалём і ордэнам Францыска Скарыны. Гэты адзнакі сведчаць пра значны ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры і літаратуры, пра вернасць служэнню Беларусі.

Не менш важнай з’яўляецца арганізатарская дзейнасць Алеся Бадака. Ён праявіў сябе як таленавіты і ініцыятыўны кіраўнік у сферы кнігавыдання. За апошняе дзесяцігоддзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачылі свет сотні кніг, якія папоўнілі культурную скарбонку краіны. Гэта сістэмная і адказная праца, накіраваная на падтрымку айчынных аўтараў, папулярызацыю беларускай кнігі, умацаванне нацыянальнай літаратурнай традыцыі.

60-годдзе Алеся Бадака – гэта не толькі асабістая дата, але і нагода яшчэ раз асэнсаваць яго ролю ў сучаснай беларускай культуры. Дзейнасць пісьменніка – творчасць, грамадская пазіцыя, выдавецкая праца – служыць агульнай справе ўмацавання духоўных падмуркаў грамадства. І сёння Алесь Бадак застаецца актыўным удзельнікам літаратурнага працэсу, чалавекам, які сумленна і натхнёна працуе дзеля роднага слова і сваёй краіны.

Падрыхтавана па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-крыніц

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

Контакты

Магазин учебной книги «Адукацыя»

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.