Печать
Категория: Регионы

Падведзены вынікі завочнага фіналу абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 114 навучэнцаў I–X класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі сваё відэавыступленне з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.

У склад журы конкурсу ўвайшлі: старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомыя паэты і пісьменнікі Рыгор Саланец, Таццяна Дашкевіч і Марыя Кобец, дырэктар выдавецтва для дзяцей «Элбіпрэс» Людміла Ляскоўская, супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:

у 1-й узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):

у 2-й узроставай катэгорыі (VVI класы):

у 3-й узроставай катэгорыі (VIIVIII класы):

у 4-й узроставай катэгорыі (IXX класы):

 

Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі І ступені абласнога этапу, – Насця Шаплыка, Максім Вараб’ёў, Максім Губанаў і Данііл Емяльянаў – прадставяць Міншчыну на завочным паўфінале рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў чэрвені 2020 года.

 

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта