Печать
Категория: Регионы

Для забеспячэння магчымасцяў асобаснага, прафесійнага росту і прафесійнай самарэалізацыі маладых педагогаў Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі вядзецца мэтанакіраваная праца. Сеткавая супольнасць «Школа маладога педагога Гродзеншчыны», штогадовы фестываль педагагічных ідэй «Прызванне – Педагог», які ўжо стаў традыцыйным і вырас да міжнароднага ўзроўню, варыятыўнае павышэнне кваліфікацыі маладых педагогаў – гэтыя і шэраг іншых мерапрыемстваў праводзяцца ў вобласці.

З 21 па 26 жніўня 2017 года ўжо ў трэці раз будзе працаваць «Школа маладога педагога». Да ўдзелу ў павышэнні кваліфікацыі запрашаюцца настаўнікі не толькі Гродзенскай вобласці, але і з іншых абласцей. Маладым педагогам будзе прапанавана насычаная адукацыйная праграма. У інтэрактыўнай форме пад кіраўніцтвам прафесарска-выкладчыцкага складу Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і членаў абласнога і рэспубліканскага клубаў «Крыштальны журавель» слухачы будуць асвойваць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі: «Перавернуты ўрок», «Змяшанае навучанне», «Крэатыўная платформа» і інш. Заняткі праводзяцца з выкарыстаннем актыўных формаў навучання: лекцыі-дыялогу, гульнявых праектаў, дзелавых гульняў, трэнінгаў, майстар-класаў. У праграму павышэння кваліфікацыі таксама ўключаны пытанні, накіраваныя на развіццё матывацыі прафесійнага станаўлення маладога педагога, яго самаразвіцця і самарэалізацыі. Пасля заняткаў слухачоў чакае насычаная праграма: конкурсы, мерапрыемствы, прагулкі і інш.

 

НІА
па матэрыялах Гродзенскага абласнога
інстытута развіцця адукацыі