9 Мая – Дзень Перамогі – адно з самых важных свят для нашай краіны. Сёлета мы адзначаем 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У мінулым засталіся кроў, боль, пакуты, страты… Дзень Перамогі падарыў сучаснікам і нашчадкам разуменне каштоўнасці жыцця і мірнага неба над галавой. Гісторыю кожнай беларускай сям'і закранула вайна. Памяць аб страшнай трагедыі і Вялікай Перамозе не можа згаснуць.
Мы памятаем! Мы ганарымся! З Днём Перамогі!
Ніл Гілевіч
***
Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,
Імёны тых, што ўсё зрабілі –
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне
І ў ліпкіх смолках майскі луг, –
Не забывай пра іх, мой друг!..
НІА