Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае прайсці навучанне ў «Школе юнага гісторыка», якая пачне працу ў кастрычніку 2022 года.
Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай.
Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі і музеязнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.
Удзельнікамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, ліцэяў і гімназій, а таксама навучэнцы каледжаў Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на навучанне прымаюцца да 30 верасня 2022 года з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе: https://hist.bsu.by/school
Заняткі ў «Школе юнага гісторыка» будуць праводзіцца па суботах (па раскладзе) двойчы ў месяц на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36, час: 14:30). Для іншагародніх удзельнікаў будзе арганізавана анлайн-трансляцыя.
Навучанне ў «Школе юнага гісторыка» бясплатнае.
Уся інфармацыя аб «Школе юнага гісторыка», у тым ліку расклад, размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле «Абітурыенту / Школа юнага гісторыка». Расклад заняткаў дадаткова адпраўляецца зарэгістраваным слухачам школы ў інфармацыйных лістах.
Тэлефон для даведак: +375 17 360 09 14.
Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл.: +375 17 360 09 14.
Інфармацыйны ліст аб Школе юнага гісторыка можна спампаваць тут.
НІА