У канцы жніўня 2020 года адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». У мерапрыемстве, якое ладзілася Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і тэлеканалам СТВ з сакавіка па май, прынялі ўдзел каля пятнаццаці тысяч дзяцей з усіх рэгіёнаў нашай краіны.
У паўфінале конкурсу, які ў гэтым годзе праходзіў у рэжыме анлайн, свае творчыя нумары прадставілі 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак – пераможцы абласных і Мінскага гарадскога этапаў мерапрыемства. Яны ж прынялі ўдзел ў фінале конкурсу.
Творчыя нумары юных чытальнікаў адрозніваліся багаццем вобразаў, разнастайнасцю стыляў, вылучаліся сваёй індывідуальнасцю і адкрытасцю. Са сцэны гучалі творы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Максіма Танка, Змітрака Бядулі, Васіля Быкава, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова і сучасных аўтараў. Асаблівую ўвагу канкурсанты надалі творчасці Уладзіміра Караткевіча, 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Выступленне фіналістаў ацэньвала рэспубліканскае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюза пісьменнікаў Беларусі, тэлекампаніі СТВ, вядомыя дзеячы культуры і мастацтва.
Фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь І, ІІ і ІІІ ступеняў, сертыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак», а таксама памятнымі падарункамі.
Пераможцамі і прызёрамі конкурсу сталі:
ва ўзроставай катэгорыі: 1–4 класы:
І месца:
- Буткевіч Артур, кіраўнік Шастакова Аляксандра Леанідаўна, ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі „Ранак“»;
ІІ месца:
- Пунько Ефрасіння, кіраўнік Маліноўская Таццяна Аляксандраўна, ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»;
ІІІ месца:
- Петрусёў Арсеній, кіраўнік Пунінская Алена Іванаўна, ДУА «Кадзінская сярэдняя школа» Магілёўскага раёна;
- Шаплыка Анастасія, кіраўнік Статкевіч Тамара Яўгеньеўна, ДУА «Сароцкая сярэдняя школа Любанскага раёна»;
ва ўзроставай катэгорыі: 5–6 класы:
І месца:
- Навумчык Анастасія, кіраўнік Місачэнка Вераніка Яўгенаўна, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы»;
ІІ месца:
- Пастухоў Мікіта, кіраўнік Кашко Вольга Віктараўна, ДУА «Гімназія № 31 г. Мінска»;
- Рэба Мацвей, кіраўнік Вайтусёнак Лілія Аляксандраўна, ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Ліды»;
ІІІ месца:
- Кавалёва Паліна, кіраўнік Кузьміна Наталля Валер’еўна, ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»;
ва ўзроставай катэгорыі: 7–8 класы:
І месца:
- Ільюшэнка Дзмітрый, кіраўнік Вакар Таццяна Уладзіміраўна, ДУА «Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, застаўшыхся без апекі бацькоў»;
ІІ месца:
- Пазняк Валерыя, кіраўнік Койпыш Наталля Уладзіміраўна, ДУА «Гімназія № 2 г. Бабруйска»;
ІІІ месца:
- Губанаў Максім, кіраўнік Шабуня Алена Раманаўна, ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы»;
ва ўзроставай катэгорыі: 7–8 класы:
І месца:
- Ананіч Дар’я, кіраўнік Стэльмакова Ірына Васільеўна, ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Кіраўска»;
- Васiльеў Максiм, кіраўнік Сартакова Л. Я., ДУА «Палац дзiцячай творчасцi г. Баранавiчы»;
ІІ месца:
- Іванюценка Аляксандра, кіраўнік Карабкова Надзея Адольфаўна, ДУА «Вялікаборскі дзіцячы садок – сярэдняя школа»Хойнікскага раёна;
ІІІ месца
- Емяльянаў Данііл, кіраўнік Ральцэвіч Святлана Мікалаеўна, ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна».
Віншуем пераможцаў!
Тэлеверсію фіналу Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» можна ўбачыць 6 верасня 2020 года ў Дзень беларускага пісьменства на тэлеканале СТВ.
НІА
па матэрыялах сайта
Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці
дзяцей і моладзі