Печать
Категория: Олимпиады, конкурсы, фестивали и др. образовательные мероприятия

З 1 чэрвеня па 3 ліпеня 2020 года ў фармаце анлайн на Пасту № 1 горада-героя Мінска праходзяць святочныя мерапрыемствы ў гонар 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта гарадская акцыя «Свечка Памяці», гарадскі конкурс віртуальных экскурсій «Гораду-герою прысвячаецца» і гарадскі конкурс відэаролікаў «Мы на пасту ў памяці стаім».

Мэта мерапрыемстваў – грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, зацвярджэнне ў свядомасці вучняў патрыятычных каштоўнасцей, поглядаў, ідэалаў, павагі да гістарычнай спадчыны Айчыны.

Гарадская акцыя «Свечка Памяці» (1–22 чэрвеня) прысвечана Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Для ўдзелу ў ёй неабходна стварыць свой канал на Youtube (відэаблог) і выкласці відэаролікі з выкананнем сябрамі мемарыяльных атрадаў вершаў пра Вялікую Айчынную вайну на рускай або беларускай мовах. Сябры мемарыяльнага атрада адной установы адукацыі выконваюць розныя вершы, паўтарэнні не дапускаюцца. Удзельнікі акцыі знаходзяць у сямейных архівах фатаграфіі сваіх членаў сям’і, сваякоў-ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (загінуўшых, зніклых без вестак на фронце ці памерлых у пасляваенны час), робяць копію фота, размяшчаюць гэта фота і прозвішча, імя, імя па бацьку героя на стэндзе з абавязковым элементам – свечкай. Дапускаецца дадатковая інфармацыя (дата і месца нараджэння, дата і месца гібелі, знікнення без вестак, смерці, франтавыя дадзеныя і г. д.).

Гарадскі конкурс віртуальных экскурсій «Гораду-герою прысвячаецца» (1–26 чэрвеня) прысвечаны 46-й гадавіне прысваення Мінску ганаровага звання «Горад-герой». Для ўдзелу ў мерапрыемстве ва ўжо створаным сваім канале на Youtube неабходна выкласці два відэаролікі пра віртуальныя экскурсіі па зададзеных гарадах-героях. Віртуальная экскурсія павінна ўяўляць сабой цэласны аповед пра турыстычны маршрут працягласцю 10 хвілін. Асаблівую ўвагу неабходна надаць перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Гарадскі конкурс відэаролікаў «Мы на пасту ў памяці стаім» (1 чэрвеня – 3 ліпеня) прысвечаны 36-й гадавіне заснавання Паста № 1 горада-героя Мінска.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве ва ўжо створаным сваім канале на Youtube неабходна выкласці адзін відэаролік пра нясенне мемарыяльным атрадам Ганаровай Вахты Памяці на Пасту № 1 горада-героя Мінска. У відэароліку неабходна прадугледзець інтэрв’ю з членамі мемарыяльнага атрада, іх бацькамі і педагагічнымі работнікамі. Працягласць відэароліка – ад 5 да 10 хвілін.

Мемарыяльныя атрады, якія занялі I, II, III месцы ў вышэйназваных мерапрыемствах, узнагароджваюцца граматамі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, астатнія атрады – дыпломамі за ўдзел.

Удзельнікамі мерапрыемстваў з’яўляюцца мемарыяльныя атрады Паста № 1 горада-героя Мінска (навучэнцы 8–11 класаў), якія былі вызначаны для нясення Ганаровай Вахты Памяці ў 2019/2020 навучальным годзе:

Усяго – 31 мемарыяльны атрад.

 

НІА
па матэрыялах сайта Мінскага дзяржаўнага палаца
дзяцей і моладзі