Тым, хто цікавіцца гісторыяй па-сапраўднаму!
Усім, хто хоча пісаць пра мінулае па-сучаснаму!
Часопіс «Маладосць» запрашае школьнікаў, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў з ліку будучых гісторыкаў і журналістаў, навукоўцаў і даследчыкаў-аматараў, рэдактараў і аўтараў прыняць удзел у рабоце круглага стала «Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці».
Праблемна-тэматычнае поле круглага стала:
- Крытэрыі эстэтыкі новых публіцыстычных тэкстаў, прысвечаных старым часам; пошук стылю і выбар жанру.
- Сучаснае ўсведамленне гістарычных падзей: пагрэшнасці ўспрымання і іх прычыны.
- Духоўна-каштоўнасныя сэнсы і логіка інтэрпрэтацый.
- Актуалізацыя мінулага: сэнсы і роля.
- Рамантызацыя, дэманізацыя, міфалагізацыя і гейміфікацыя гістарычных падзей і асоб: ці апраўдваюцца сродкі мэтамі.
- Пафас як праблема перавагі формы над зместам; патрыятычнае як адмоўнае.
- Інтуітыўныя шляхі даследавання: новыя межы.
- Сумненне як матывацыя: праблема аўтарытэту і этыка абвяржэнняў.
- Пошукі чыстых крыніц: парады дылетантам.
Да разгляду прымаюцца арыгінальныя тэмы, якія маюць практычную каштоўнасць і могуць быць раскрыты ў вусным выступленні за 5–7 хвілін.
Актуальныя паведамленні ўдзельнікаў круглага стала будуць надрукаваны ў часопісе «Маладосць».
Для ўдзелу ў круглым стале неабходна да 15 студзеня 2020 года прыслаць на адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. заяўку з пазнакай «круглы стол». У заяўцы ўказаць:
- Прозвішча, імя і імя па бацьку.
- Месца працы/вучобы.
- Тэлефон і электронны адрас для сувязі.
- Назва паведамлення.
- Сутнасць паведамлення, выкладзеная ў тэксце да 1000 знакаў.
Дадатковая інфармацыя:
8-029-149-87-93;
8-017-316-97-09;
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.;
галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава.
Рэдакцыя часопіса «Маладосць»