Печать
Категория: Олимпиады, конкурсы, фестивали и др. образовательные мероприятия

31 жніўня 2019 года ў Слоніме падчас святкавання Дня беларускага пісьменства адбудзецца фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

Сёлета конкурс прысвечаны Году малой радзімы і праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці да чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых творах нацыянальнай літаратуры, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

У выкананні фіналістаў гледачы пачуюць творы Я. Коласа, Э. Валасевіча, П. Броўкі, У. Караткевіча, А. Грачанікава, А. Валасевіча і іншых вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Ацэньваць выступленне юных артыстаў будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, члены грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», вядомыя артысты і грамадскія дзеячы.

Фіналісты рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка – 2019»:

1–4 класы

5–6 класы

7–8 класы

9–10 класы

 

Жадаем фіналістам конкурсу поспехаў і перамогі!

 

 

НІА
па матэрыялах сайта РУП «Дом прессы»