5 красавіка 2016 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах „Беларуская мова“ і „Беларуская літаратура“ на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу».

Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:

  • Кампетэнтнасны падыход у моўнай і літаратурнай адукацыі.
  • Рэалізацыя адноснай завершанасці зместу літаратурнай адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
  • Дыферэнцыяцыя зместу моўнай і літаратурнай адукацыі на базавым і павышаным узроўнях.
  • Арганізацыя працэсу навучання беларускай мове і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях.

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 4 красавіка 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.

НІА