27 лістапада 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар-практыкум «Стварэнне відэаўрокаў па гісторыі і грамадазнаўстве».
Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі.
Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:
- Этапы працы над відэаўрокам (выбар тэмы, пошук і сістэматызацыя інфармацыі, напісанне сцэнара і інш.).
- Інструменты для стварэння відэаўрокаў (камп’ютарныя праграмы, вэб-сэрвісы і асяроддзі).
- Рэдагаванне і публікацыя відэаўрока.
Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.
Жадаючым прыняць удзел у рабоце семінара неабходна да 24 лістапада 2018 года запоўніць электронную рэгістрацыйную форму па адрасе: https://goo.gl/forms/XXhGujVjGQY24bf92.
Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.
НІА