З 13 па 27 лютага 2018 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі вочна-дыстанцыйны семінар «Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай мове і літаратуры: варыянты арганізацыі, перспектыўныя кірункі і тэматыка».

Вочная частка семінара адбудзецца 13 лютага 2018 года.

Дыстанцыйная частка семінара будзе праходзіць з 14 па 27 лютага 2018 года.

Для ўдзелу запрашаюцца педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыялісты органаў кіравання адукацыяй, спецыялісты сістэмы дадатковай адукацыі дарослых. 

Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання: 

  • Прынцыпы, метады і формы эфектыўнай арганізацыі вучэбнай даследчай дзейнасці ў школе.
  • Даследчая дзейнасць вучняў па беларускай мове і літаратуры: змест, умовы эфектыўнага ажыццяўлення.
  • Этапы даследчай дзейнасці. Асноўныя віды вучнёўскіх даследчых работ.
  • Структура і афармленне даследчых работ вучняў.
  • Спецыфіка працы над вучэбным даследаваннем па беларускай мове.
  • Асаблівасці зместу і арганізацыі літаратурных даследаванняў вучняў.
  • Крытэрыі ацэнкі вучэбнай даследчай работы па беларускай мове і літаратуры.
  • Падвядзенне вынікаў вучэбнага даследавання: формы арганізацыі, спосабы прад’яўлення, падрыхтоўка да публічнай абароны.
  • Асаблівасці арганізацыі дыстанцыйнай часткі семінара.

Змест і формы работы ў межах дыстанцыйнага курса:

  • Індывідуальнае кансультаванне ўдзельнікаў семінара па арганізацыі і ажыццяўленні даследчай працы з вучнямі (на аснове аналізу канкрэтных работ).
  • Калектыўнае абмеркаванне актуальных праблем арганізацыі і ажыццяўлення даследчай дзейнасці вучняў па мове і літаратуры. 

Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 12 лютага 2018 года даслаць заяўку па прыведзенай форме на электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – ў інфармацыйным лісце.

 

НІА