Печать
Категория: Наука

23 жніўня 2021 года ў рамках Рэспубліканскага педагагічнага савета вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі пачатковай адукацыі навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Цірынава Вольга Ігараўна была ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» за значны ўклад у развіццё пачатковай адукацыі, распрацоўку сучаснага навукова-метадычнага забеспячэння навучання грамаце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

Вольга Ігараўна з’яўляецца аўтарам больш за 160 навукова-метадычных публікацый, у тым ліку вучэбна-метадычных комплексаў «Обучение грамоте», «Навучанне грамаце», «Уводзіны ў школьнае жыццё», «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку», вучэбных выданняў для вучняў і настаўнікаў пачатковых класаў, артыкулаў у навуковым выданні «Беларуская педагагічная энцыклапедыя» і іншых.

Цірынавай В. І. распрацавана навукова-метадычнае забеспячэнне навучання грамаце для I класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, што прадугледжвае фарміраванне прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый вучняў, спрыяе выхаванню маральна-этычных якасцей і эмацыянальна-каштоўнасных адносін да  навакольнай рэчаіснасці: любові да Радзімы, павагі да культурнай спадчыны, прымання і сцвярджэння каштоўнасцей міру, сям’і, сяброўства, вучобы, працы, здаровага ладу жыцця, ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці.

Віншуем Вольгу Ігараўну з заслужанай узнагародай.
Жадаем далейшых поспехаў, рэалізацыі творчых планаў, здзяйснення запаветных мар!

 

НІА