Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае маладых навукоўцаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і навучэнцаў прыняць удзел у XVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы 2.0'20», якая адбудзецца ў Мінску 22–25 верасня 2020 года.
У межах канферэнцыі запланаваны:
- секцыйныя пасяджэнні для маладых навукоўцаў па найбуйнейшых навуковых напрамках (аграрныя навукі; біялагічныя навукі; гуманітарныя навукі і мастацтва; медыцынскія навукі; фізіка, матэматыка і інфарматыка, фізіка-тэхнічныя навукі, хімія і навукі пра Зямлю);
- пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН;
- міждысцыплінарная постарная секцыя;
- навуковыя секцыйныя пасяджэнні для навучэнцаў (гуманітарныя і прыродазнаўчыя дысцыпліны);
- робатурнір для школьнікаў;
- выстава распрацовак маладых навукоўцаў.
Рэгістрацыя і прыём матэрыялаў удзельнікаў мерапрыемства праходзіць да 1 ліпеня, рассылка другога інфармацыйнага паведамлення і персанальных запрашэнняў – да 1 верасня.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Арганізатарамі мерапрыемства запланавана выданне зборніка матэрыялаў маладых навукоўцаў, а таксама электроннага зборніка ўсіх матэрыялаў. Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да публікацыі ў выданнях арганізацый НАН Беларусі, уключаных у пералік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.
Рэгістрацыйная форма для навучэнцаў даступная тут.
Падрабязней з умовамі і патрабаваннямі да ўдзелу ў XVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы 2.0'20» можна азнаёміцца тут.
НІА
па матэрыялах сайта НАН Беларусі