1 сакавіка 2019 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў».

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі і настаўнікі беларускай, рускай і замежнай моў і літаратур, мастацтва, гісторыі, грамадазнаўства, аспіранты і магістранты.

Напрамкі работы канферэнцыі:

  • Спецыфіка асэнсавання малой радзімы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў.
  • Метадычныя аспекты раскрыцця вобраза малой радзімы пры навучанні літаратуры.
  • Асаблівасці вывучэння твораў, прысвечаных малой радзіме, у адукацыйным працэсе.
  • Формы і метады краязнаўчай работы ў школе.

 

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 22 лютага 2019 года даслаць заяўку па прыведзенай форме на электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript..

 

Адрас аргкамітэта: 220004, г. Мінск вул. Караля, д. 16, к. 416, лабараторыя гуманітарнай адукацыі.

Тэлефон для даведак: +375 17 229 19 46 (Караткевіч Вячаслаў Іванавіч).

 

Больш падрабязная інфармацыя аб канферэнцыі – у інфармацыйным лісце.

 

НІА