Працягваецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай «Сны самотнага дзьмухаўца» па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі. Праект стартаваў 5 чэрвеня 2019 года і рэалізуецца кожную сераду ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Эліза Ажэшка – польская пісьменніца беларускага паходжання, якая ўсё сваё жыццё звязала з зямлёй дзяцінства. Лiтapaтypнaя дзeйнacць творцы – гэта мacтaцкае aдкpыццё бeлapycкaгa жыцця i пoбытy, нapoднaгa мeнтaлiтэтy i дyxoўныx тpaдыцый, гэта праява любoвi творцы дa зямлi бaцькoў, нaвaкoльнaй пpыpoды, дa ўcягo poднaгa i кpэўнaгa.

 

Тэма другой лекцыі, якая адбудзецца 12 чэрвеня а 18-й гадзіне, – «Нявеста. Жонка. Паўстанка. Пісьменніца» (май 1856-га – 1860-я: ад першых баляў да першых твораў).

«Калі ў канцы 1857 года, відавочна, недзе ў першай палове снежня, пры ранішняй гарбаце мама, пані Францішка, у прысутнасці бабкі, Альжбеты Каменскай, і айчыма, Канстанціна Відацкага, паведаміла Элізе, што пан Гліндзіч, сівавалосы, разумны, сур’ёзны, паважаны Антоній Гліндзіч збіраецца сёння ж прасіць яе рукі для Пятра Ажэшкі, брата сваёй жонкі Тэадоры, і спытала ў дачкі, ці хоча яна выйсці замуж за Пятра, што адказала тады Эліза? Адказала: „Так“. Але… „Бяда таму, хто не навучыцца зазіраць у самога сябе…“».

Лекцыя пазнаёміць слухачоў з наступнымі пытаннямі:

  • Чаму Пётр Ажэшка падабаўся Элізе «больш, чым паны Х, Y, Z»?
  • Гульня інстынкту і пачуцця – 1:0 на карысць першага.
  • Пётр і Эліза ў акалічнасцях «стычнёвай буры».
  • Першы канкурэнт і калега: што мог расказаць шэры кот?
  • Этычныя памылкі №№ 1, 2, 3: не «дзекабрыстка», разводка, не гаспадыня маёнтка.

Акрамя таго, рэч пойдзе пра псіхафізіялагічныя аспекты першых жыццёвых памылак пісьменніцы і сёе-тое пра спосаб даведацца пра яе нешта большае ў адсутнасць крыніц.

 

 

НІА