З 1 па 12 ліпеня 2019 года Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ладзіць V Міжнародную летнюю школу беларусістыкі.

Адукацыйны праект разлічаны на спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай.

Праграма заняткаў прадугледжвае наступныя блокі:

  • Практыка беларускага маўлення: заняткі, скіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, будуць праводзіцца ў групах паводле ўзроўняў.
  • Лекцыйны цыкл: лектары Міжнароднай летняй школы беларусістыкі – вядомыя беларускія даследчыкі – пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі.
  • Прадугледжана магчымасць індывідуальных кансультацый для прафесійнага супольніцтва.

 

Для ўдзельнікаў V Міжнароднай летняй школы беларусістыкі падрыхтавана захапляльная культурная праграма. Можна будзе наведаць музеі, выставы, бібліятэкі і іншыя культурныя ўстановы нашай краіны; запланаваны сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва, навукі; тэматычныя вечарыны. Праграмай мерапрыемства прадугледжаны пешыя і выязныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі.


Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 10 чэрвеня 2019 года.

 

НІА
паводле матэрыялаў сайта
Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы