Печать
Категория: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Падведзены вынікі дыстанцыйнага праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“», які быў накіраваны на знаёмства з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымку творчых ініцыятыў, развіццё інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў.

Для ўдзелу ў стартап-фэсце неабходна было прадставіць на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» гісторыка-культурную спадчыную свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна.

Пераможцамі дыстанцыйнага праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“» сталі:

у намінацыі «Спадчын(а)рт-рамяство»:

 

у намінацыі «Спадчын(а)рт-дызайн»:

 

у намінацыі «Спадчын(а)рт-тур»:

 

у намінацыі «Спадчын(а)рт-медыя»:

 

у намінацыі «Фальклор.net»:

 

у намінацыі «Спадчын(а)рт-аб’ект»:

 

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў дыстанцыйнага праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“» адбудзецца 13 кастрычніка 2016 года на Рэспубліканскім форуме «Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (персанальныя запрашэнні будуць дасланы па электроннай пошце).

Усе ўдзельнікі дыстанцыйнага праекта «Стартап-фэст „Спадчына.tut“» атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Падрабязная інфармацыя аб дыстанцыйным праекце і ходзе яго правядзення размешчана на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.unibel.by, нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».

 

Упраўленне дыстанцыйных
адукацыйных паслуг НІА