Печать
Категория: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вучняў 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій, а таксама навучэнцаў каледжаў да ўдзелу ў Школе юнага гісторыка, якая пачне працаваць 16 кастрычніка 2021 года.

Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай.

Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі і музеязнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 15 кастрычніка 2021 года з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе: https://hist.bsu.by/school

Заняткі ў Школе юнага гісторыка праводзяцца па суботах (па раскладзе) двойчы ў месяц на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, пачатак: 14:30). Для іншагародніх удзельнікаў будзе арганізавана анлайн-трансляцыя.

Навучанне ў Школе юнага гісторыка бясплатнае.

Уся інфармацыя аб мерапрыемстве, у тым ліку расклад, размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле «Абітурыенту / Школа юнага гісторыка». Расклад заняткаў дадаткова адпраўляецца зарэгістраваным слухачам школы ў інфармацыйных лістах.

Тэлефон для даведак: +375 17 209 55 98.

Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл.: +375 17 354 43 00.

 

НІА
па матырыялах сайта https://hist.bsu.by