Печать
Категория: Дистанционные образовательные мероприятия (олимпиады, конкурсы, турниры) и др.

Падведзены вынікі I тура рэспубліканскага этапу конкурсу «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея». Мерапрыемства праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства сумесна з Сінаідальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Мэта конкурсу – прыцягненне вучняў да даследчай працы па вывучэнні духоўнай спадчыны свайго краю.

Мерапрыемства ладзіцца ў два туры: адборачны і заключны. На адборачны паступіла больш за 70 работ удзельнікаў з устаноў адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны.

У конкурсных работах намінацыі «Крыніцы духоўнасці» ўдзельнікі вывучалі праваслаўную матэрыяльную і духоўную спадчыну свайго рэгіёна з дапамогай паходаў, экскурсій па аб'ектах праваслаўнай культуры; супрацоўнічалі з прыходамі і епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы; стваралі промапрадукцыю па сабраных матэрыялах.

У намінацыі «Повязь часоў» удзельнікі конкурсу прадставілі справаздачы аб выніках дзейнасці музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі, экспазіцыі якіх заснаваныя на матэрыялах праваслаўнай гісторыі і культуры свайго рэгіёна.

Заключны этап конкурсу ў намінацыі «Крыніцы духоўнасці» пройдзе ў форме канферэнцыі ў анлайн-рэжыме 15 снежня 2020 года. У мерапрыемстве прымуць удзел навучэнцы – аўтары работ, якія вызначаны па выніках першага этапу рэспубліканскага конкурсу. Спіс удзельнікаў можна паглядзець тут.

 

НІА
па матэрыялах сайта
Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства