Сакавіцкі нумар навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» прапануе чытачам шэраг практыка-арыентаваных матэрыялаў, якія будуць карысныя ў штодзённай працы настаўніка беларускай мовы і літаратуры: алімпіядны практыкум, трэніровачныя заданні, дыдактычны матэрыял, распрацоўка ўрока па літаратуры, сцэнарый літаратурнай гасцёўні і адукацыйны праект з выкарыстаннем магчымасцей лічбавага сторытэлінгу. Больш падрабязна са зместам і аўтарамі гэтых публікацый можна пазнаёміцца тут.
Гэты нумар вызначаецца даследаваннямі, якія ўводзяць у навуковы зварот новыя факты, важныя для гісторыі беларускай літаратуры. Напрыклад, звесткі з біяграфіі заснавальніка прафесійнага беларускага пісьменства і тэатра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (некаторыя здымкі паэта друкуюцца ўпершыню).
Штомесячны раздзел, прымеркаваны да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які ўжо знайшоў сваіх прыхільнікаў, прэзентуе новую рубрыку «Навука пра кнігу». Яе мэта – пазнаёміць чытачоў з асноўнымі этапамі і кірункамі развіцця навуковай кнігазнаўчай думкі Беларусі і тым самым пашырыць спецыяльныя кнігазнаўчыя веды па-за межы вузкага кола спецыялістаў, бо гэтыя набыткі, асабліва ў гуманітарнай сферы, маюць міждысцыплінарны характар.
У межах праекта «Са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» працягваецца знаёмства з рэпрадукцыямі, аб’яднанымі кніжнай тэматыкай. У канцы года ў кожнага падпісчыка «Роднага слова» складзецца калекцыя з 22 твораў, якая будзе натхняць і дапамагаць у працы.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
НІА