«Гавары са мной па-беларуску» – так гучыць тэма жнівеньскага нумара часопіса «Выхаванне і дадатковая адукацыя». У нумары прадстаўлены арыгінальныя аўтарскія сцэнарныя распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў на беларускай мове. Сярод іх – тэатралізаваныя праграмы «Скарынаўскае свята» (да Дня беларускай пісьменнасці), «Каласы пад сярпом тваім» (да юбілею У. Караткевіча), пазнавальна-забаўляльныя праграмы «Па краінах і кантынентах» і «Экалагічнае асарці», фальклорныя праграмы, прысвечаныя нацыянальнай беларускай кухні і традыцыям правядзення вольнага часу.

Да новага навучальнага года падрыхтавана распрацоўка першага ўрока на тэму «Я вырас тут, і край мне гэты любы!».

 

НІА