Печать
Категория: Анонсы журналов

Часопіс «Роднае слова» мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, зацікаўленасці чытачоў кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа.

На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі краіны. Вучням і настаўнікам, студэнтам, аспірантам, прафесійным вучоным прэзентуюцца найлепшыя літаратуразнаўчыя, мовазнаўчыя, культуралагічныя працы.

«Роднае слова» называюць сапраўднай энцыклапедыяй, бо на яго старонках заўсёды прадстаўлены матэрыялы з розных галін навукі: філалогіі, культуралогіі, мастацтвазнаўства, педагогікі. Менавіта па гэтых спецыяльнасцях часопіс адносіцца да ліку рэцэнзаваных выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Унікальнасць навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» – у яго тэматычнай разнастайнасці, належным навуковым узроўні, актуальнасці праблематыкі публікацый, высокай культуры беларускага слова.

 

Чытайце ў лютаўскім нумары часопіса «Роднае слова»:

Навуковаму і метадычнаму часопісу «Роднае слова» – 30 гадоў!
Прывітальнае слова Cтаршыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Уладзіміра Рыгоравіча Гусакова ўдзельнікам урачыстага пасяджэння, прысвечанага 30-годдзю заснавання часопіса «Роднае слова».

 ЛІТАРАТУРА І ЧАС

Дрозд Зміцер. Новыя факты да сямейнай гісторыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: Да 210-годдзя нараджэння.

Мельнікава Анжэла. Нацыянальны характар праз прызму твораў Максіма Гарэцкага.

Заяц Наталля. Нашчадкі нязломных: Сям’я Гарэцкіх у мастацкім пантэоне Васіля Зуёнка.

Жыбуль Віктар. Архіўная спадчына Леаніда Гаўрылава.

Русілка Вольга. Мастацкая рэпрэзентацыя вобраза Элізы Ажэшкі ў сучаснай беларускай паэзіі.

Штэйнер Іван. Пад зоркаю кахання і любові: Даследчыца беларускай песні Ірына Бароўская.

Бароўская Ірына. Фальклорна-песенныя традыцыі ў творчасці Уладзіміра Пецюкевіча.

МОВЫ РЫСЫ НЕПАЎТОРНЫЯ

Запрудскі Сяргей. Даследчык літаратурнай мовы і летапісец беларускага мовазнаўства: Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Германовіча.

Пятрова Наталля. Асаблівасці выкарыстання рэлігійнай лексікі ў творах Уладзіміра Арлова.

Леўчанка Наталля. Напісанне анамастычнага кампанента фразеалагізмаў у слоўніках: Да пытання літаратурнай арфаграфічнай нормы.

Каўрус Алесь. Чытаем, слухаем роднамоўнае.

Арцёмава Вольга. Прасторавы дэйксіс у семантыцы беларускіх і англійскіх прыслоўяў.

 

МЕТОДЫКА І ВОПЫТ

Доўгаль Алеся. Даследчая дзейнасць школьнікаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»: Пытанні і адказы.

Мароз Святлана, Ржавуцкая Марына. Тэматычныя трэніровачныя практыкаванні па беларускай мове: Службовыя часціны мовы. Выклічнік. Заканчэнне.

Старасценка Таццяна. Рознаўзроўневыя заданні па беларускай мове: Фанетыка. Арфаэпія.

Васілевіч Святлана. Вучэбна-трэніровачны тэст па беларускай мове.

Енка Ганна. Факультатыўныя заняткі па беларускай мове (ІХ клас).

КАЛІ ЗАКОНЧЫЎСЯ ЎРОК

Аганоўская Таццяна. «Родная мова, цудоўная мова!.. »: Сцэнарый мерапрыемства (V–VII класы).

Прохарава Ала. «Слова ж „мама“ на ўсіх мовах толькі мамаю гучыць…»: Сцэнарый літаратурна-музычнай кампазіцыі.

 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ І СУСВЕТНАЯ КУЛЬТУРА

Карнілава Таццяна. Родная мова як каштоўнасць у прадмовах Францыска Скарыны.

Сцяжко Наталля. «Скарына. Дзеля Бога і людзей»: Дакументальная драма тэлеканала «Беларусь 3».

Благуцін Генадзь. Прынцыпы пачатковай і сярэдняй мастацкай адукацыі.

Дарожкін Андрэй. Моладзевыя субкультуры як частка беларускай сацыяльна-культурнай прасторы.

Палякоў Рыгор. Тэхнагенная творчасць у кантэксце развіцця электроннай танцавальнай музыкі.

Лань Лі. Перспектывы развіцця кітайскага музычна-драматычнага тэатра.

 

Паэтычная старонка. Гаўрылаў Л. З неапублікаванага: «Спеў цярэбіць яблыневым раннем…», На беразе, Пачатак верша. Хведаровіч М. Дарагое імя. Андрэева Л. Матуля. Агняцвет Э. Першае слова. Бачыла А. Мама. Рубін А. «Светлы месяц у акне…». Барадулін Р. Мы ўсе. Ляшчун М. Ліст да маці. Цвірка Т. Маме.

Крытыка і бібліяграфія. Ляшчынская В. Навуковыя асновы афарыстыкі беларускай мовы: Пра манаграфію «Афарыстычныя адзінкі ў беларускай мове» Я. Іванова.

Новыя выданні. Гаўрош Н., Пісарэнка А. Вымаўляем – гучаць беларускія словы: Пра «Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы» пад рэд. В. Русак і інш.

Нашы прозвішчы. Сцяцко П. Онімы пісьменнікаў. Працяг.

Крыжаванка. Целеш Л. «А ў Гарэцкага дарога – да вясны, святла і Бога».

 

 

НІА