З 15 чэрвеня па 26 жніўня запрашаем на выставу «Вакол свету па кніжных старонках» у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кнігі – адна з галоўных крыніц натхнення для новых адкрыццяў і падарожжаў. Яны пераносяць нас у далёкія краіны і дазваляюць адчуць мясцовую атмасферу, распавядаюць пра менталітэт розных народаў, асаблівасці іх культуры і светапогляду. Пачытаўшы кнігу пра падарожжа, складана ўседзець дома: хочацца неадкладна самому стаць вандроўнікам, даследаваць новыя мясціны і пабачыць на ўласныя вочы ўсё, пра што пішуць аўтары…

Кніжная выстава «Вакол свету па старонках кніг» не толькі дазволіць зазірнуць у самыя далёкія і загадкавыя куткі планеты, але і дапаможа выбраць краіну для наступнай паездкі, якая абавязкова адбудзецца!

Час работы выставы:

пн. – чц. 10.00–18.00

пт. 10.00–17.00

сб., ндз. – выходны

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

НІА
па матэрыялах сайта
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі