Печать
Категория: Год народнага адзінства

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2021 года № 1 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства. Дакумент прыняты ў мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны. 

Згода, талерантнасць, yзаемаразуменне, павага адно да аднаго – гэта каштоўнасці, да якіх імкнецца кожны чалавек ва ўсе часы. Жаданне жыць у міры і быць шчаслівымі аб'ядноўвае ўсіх людзей. Рашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'явіць 2021 год Годам народнага адзінства прадыктавана жыццесцвярджальнай сілай культурнай спадчыны і філасофскім асэнсаваннем сённяшняга этапу развіцця краіны. Патрыятызм, культурныя каштоўнасці, духоўныя і маральныя ідэалы з'яўляюцца асноватворнымі паняццямі адзінства народа. Беларусь заўсёды славілася традыцыяй добрых, паважлівых адносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.

Народнае адзінства – гэта ключавая ўмова захавання незалежнасці краіны, беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны і прымнажэння ўсяго лепшага, што было зроблена беларусамі.