5 красавіка 2016 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах „Беларуская мова“ і „Беларуская літаратура“ на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу».
Для ўдзелу запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, спецыялісты рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Праграмай семінара прадугледжаны наступныя пытанні для абмеркавання:
- Кампетэнтнасны падыход у моўнай і літаратурнай адукацыі.
- Рэалізацыя адноснай завершанасці зместу літаратурнай адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
- Дыферэнцыяцыя зместу моўнай і літаратурнай адукацыі на базавым і павышаным узроўнях.
- Арганізацыя працэсу навучання беларускай мове і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях.
Па выніках семінара выдаюцца сертыфікаты.
Тым, хто жадае прыняць удзел у рабоце семінара, неабходна да 4 красавіка 2016 года выслаць заяўку па прапанаванай у інфармацыйным лісце форме на электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Больш падрабязная інфармацыя аб семінары – у інфармацыйным лісце.
НІА