19 мая 2017 года завяршыўся фестываль творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца», у ходзе якога дашкольнікі, вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўсе жадаючыя мелі магчымасць прадставіць уласную інтэрпрэтацыю гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. На конкурс прымаліся асобныя работы або тэматычныя цыклы, створаныя спецыяльна для фестывалю ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, па шасці намінацыях: «Спадар Скарына», «Кніжнае свята», «Шляхамі першадрукара», «Эпоха творцы», «Спадчына ў нашай памяці» і «Калекцыянер.net». Арганізатарам мерапрыемства выступіла Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Генеральны партнёр фестывалю – ЗП «Роберт Бош» ТАА. Інфармацыйную падтрымку забяспечвалі Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“», Установа «Рэдакцыя газеты „Настаўніцкая газета“».
На дыстанцыйны этап мерапрыемства, які працягваўся з 6 сакавіка па 7 мая 2017 года, было прадстаўлена больш за 600 работ удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі ў намінацыях:
- «Спадар Скарына» – віртуальны альбом беларускай цацкі, якая дэманструе непаўторнасць традыцыйнага лялечнага мастацтва (вырабы з саломкі, тканіны, бісеру, драўляных пацерак, гліны, дрэва, воўны, бяросты, скуры і іншых матэрыялаў, пры стварэнні якіх выкарыстоўваліся інструменты гандлёвай маркі BOSCH і DREMEL).
- «Кніжнае свята» – віртуальны альбом вокладак і старонак першых друкаваных кніг, вырабленых у розных тэхніках і аздобленых арнаментам, малюнкамі і інш. (мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, скрапбукінг, карціны на шкле, пэчворк і інш.).
- «Шляхамі першадрукара» – віртуальны альбом памятных месцаў, пуцевадзіцеляў па мясцінах жыцця і друкарскай дзейнасці Ф. Скарыны, па краязнаўчых маршрутах, музеях (ілюстрацыі, малюнкі, аплікацыя і інш. з пазначанымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем).
- «Эпоха творцы» – віртуальны альбом твораў пра жыццё, кнігавыдавецкую дзейнасць першадрукара, яго эпоху (эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, лісты аб друкары, вершы і інш.).
- «Спадчына ў нашай памяці» – віртуальны альбом сюжэтных кампазіцый, прысвечаных постаці Ф. Скарыны, яго жыццю і дзейнасці, – твораў выяўленчага мастацтва (скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дрэваапрацоўка і інш.).
- «Калекцыянер.net» – віртуальны альбом эскізаў памятных марак, юбілейных манет і медалёў, прысвечаных знамянальным датам (500-годдзю беларускага кнігадрукавання, заснаванню першай беларускай бібліятэкі ў Полацку, Дню беларускага пісьменства і інш.), вырабленых у розных тэхніках (медніцтва, ганчарства, бондарства, мастацкі роспіс, выпальванне, ткацтва, разьба па дрэве, набіванка, вышыўка, бісерапляценне, дэкупаж, габелен і інш.).
Пераможцамі дыстанцыйнага этапу фестывалю сталі 30 творчых праектаў. Аўтары работ былі запрошаны 19 мая 2017 года ў СТАА «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау», дзе прайшоў вочны этап конкурса. У рабоце мерапрыемства таксама прынялі ўдзел госці УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка» – Ірына Аляксандраўна Буторына і студэнты.
На адкрыцці фестывалю з прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік дырэктара па рэдакцыйна-выдавецкай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Святлана Сцяпанаўна Вашкевіч і генеральны дырэктар ЗП «Роберт Бош» ТАА Уладзімір Іванавіч Рыбалоўлеў. Старшыня аргкамітэта мерапрыемства Гюльнара Мансураўна Юсцінская, начальнік упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі, распавяла пра праграму і рэгламент працы.
На вочным этапе фестывалю спецыялісты ЗП «Роберт Бош» ТАА расказалі і паказалі ўдзельнікам мерапрыемства, як з дапамогай інструментаў гандлёвай маркі BOSCH і DREMEL можна вырабіць цікавыя рэчы. Пераможцы дыстанцыйнага этапу конкурса з вялікай цікавасцю прыняліся за працу. У выніку ўдзельнікі прадставілі новыя выдатныя творчыя работы. Эксперты фестывалю Алена Аляксандраўна Ротмірава, загадчык кафедры прыродазнаўчых дысцыплін і інфарматыкі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Алена Мікалаеўна Чарнова, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, высока ацанілі майстэрства ўдзельнікаў.
Паралельна з вочным этапам праходзіла выстава работ удзельнікаў і гасцей фестывалю, мадэратарам якой выступіла Валянціна Яўстаф’еўна Шарапава, метадыст аддзела прыродазнаўчанавуковых, матэматычных і тэхнічных дысцыплін Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, настаўнік працоўнага навучання ДУА «Сярэдняя школа № 26 г. Мінска». Экспазіцыя была прадстаўлена не толькі лепшымі работамі пераможцаў дыстанцыйнага этапу фестываля, але і творчымі праектамі настаўнікаў Мінска і Мінскай вобласці.
Работу мерапрыемства суправаджала яркае выступленне ансамбля «Брэвіс» (мастацкі кіраўнік – Павел Сяргеевіч Сурагін).
З прэзентацыяй «Магчымасці выкарыстання электрапрыбораў BOSCH і DREMEL у адукацыйным працэсе» удзельнікаў і гасцей мерапрыемства азнаёміў спецыяліст аддзела электрапрыбораў і аснасткі ЗП «Роберт Бош» ТАА Раман Богдан. Ён прадставіў на разгляд навучальны дапаможнік і рабочы сшытак «Шматфункцыянальныя інструменты DREMEL», дзе апісаны прылада і правілы яе эксплуатацыі, выкладзены тэхналагічная паслядоўнасць, працэсы і аперацыі па рэзанню, гравіроўцы, шліфаванню, паліроўцы, свідраванню, пілаванню, абразіўнай апрацоўцы розных матэрыялаў названымі інструментамі, прыведзены асноўныя метады бяспечнай эксплуатацыі электрапрыбораў, а таксама прыклады выканання праектаў інструментамі Dremel і інш. Дапаможнікі прызначаны для педагагічных работнікаў адукацыйных устаноў рознага тыпу, якія ажыццяўляюць прафесійную падрыхтоўку, і навучэнцаў.
Завяршыўся вочны этап фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» ўзнагароджаннем пераможцаў:
- Вабішчэвіч Павел Вячаслававіч, вучань 6 «Б» класа,Нарывончык Глеб Мікалаевіч, вучань 5 «Б» класа, Сацішур Вячаслаў Андрэевіч, настаўнік тэхнічнай працы ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Пінска».
- Валасевіч Эдуард Паўлавіч, настаўнік тэхнічнай працы ДУА«Сярэдняя школа № 3 г. Пружаны».
- Галіцкая Мая Аляксандраўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Недайская базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна».
- Грышакова Лізавета Аляксееўна, вучаніца 5 класа, гурток «Кудеснікі» ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».
- Лясота Анастасія Юр’еўна, выхаванка старэйшай групы ДУА «Субацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Ваўкавыскага раёна.
- Пазнякоў Аляксей Яўгеньевіч, Яраш Марыя Андрэеўна, вучні 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Слоніма».
- Палаўко Аляксандр Іванавіч, вучань 2 «В» класа, Палаўко Іван Паўлавіч, бібліятэкар ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Пінска».
- Сергіевіч Ягор Сяргеевіч, вучань 6 «Б» класа, Марзалюк Альгерд Ігаравіч, вучань 8 «Б» класа ДУА «Гімназія № 2 г. Магілёва».
- Скарабагатая Алена Юр’еўна, выхавальнік ДУА «Яслi-сад № 35 г. Наваполацка».
- Яцук Настасся Юр’еўна, вучаніца 8 «Б» класа, Герасіменка Яўген Сяргеевіч, вучань 9 класа, Яцук Таццяна Аляксандраўна, настаўнiк працоўнага навучання ДУА «Капаткевiцкая сярэдняя школа» Петрыкаўскага раёна.
Удзельнікі фестывалю атрымалі сертыфікаты і дыпломы, а таксама каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра мерапрыемства ЗП «Роберт Бош» ТАА.
Падрабязная інфармацыя аб фестывалі творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» і ходзе яго правядзення размешчана на нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by, інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні алімпіяд, турніраў і конкурсаў па вучэбных прадметах http://olimp.adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
Фатаграфіі вочнага этапу і цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў фестывалю творчых праектаў «Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца» можна паглядзець у віртуальным фотаальбоме «Пераможцы фестывалю творчых праектаў „Францыск Скарына – друкар, мысляр, творца“», на афіцыйных старонках партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
НІА