«Я хачу расказаць пра вуліцу Караля, на якой жыву ўжо 8 гадоў. Гэта вуліца майго дзяцінства. На мой погляд, яна незвычайная, таму што аб'ядноўвае сучаснае і мінулае. Побач з домам пачатку прошлага стагоддзя пабудаваны офіс банка ў стылі хай-тэк. Але я спадзяюся, што стары каларыт не саступіць націску сучаснай архітэктуры і застанецца назаўжды прывабным кутком дзяцінства маёй сям'і», – піша аўтар фотазамалёўкі «Вуліца майго дзяцінства» Максім Кім, вучань 2 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 67 г. Мінска».
З творчай работай можна азнаёміцца тут.

«Гарадскі пасёлак, у якім я нарадзілася і жыву, мае прыгожую назву – Ветрына. Галоўная вуліца Ветрына – вуліца Леніна. Пачынаецца яна з месца, дзе знаходзіцца вялікі камень з таблічкай-датай „Ветрына. 1504 г.“. Гэта год, калі пасяленне ўпершыню было ўпамянутае ў Летапісу», – піша аўтар фотазамалёўкі Анастасія Сяргееўна Сырэвіч.
Творчую работу можна паглядзець тут.