Набліжаецца вялікае свята – свята Перамогі. Вы, ветэраны, галоўныя героі гэтай урачыстасці. Вы прайшлі дарогамі вайны, вы пераадолелі ворага, прынеслі такую доўгачаканую Перамогу.

Кажуць, на вайне няма дробязей. Але ў вас было самае галоўнае: вера ў сябе, свой народ, сваю краіну.

Я ўсе думаю: а змог бы я гэтак жа перанесці ўсе нягоды вайны, змог бы, не зважаючы ні на што, ісці наперад, на вайне застацца чалавекам? Я не ведаю і, хутчэй за ўсе, не даведаюся,бо, дзякуючы вам, жыву пад мірным небам.

Вайна – гэта страшна і бессэнсоўна, яна забірае жыцці вінаватых і бязвінных…

Але пакуль віншуюць пераможцаў Другой сусветнай вайны, пакуль чытаюць кнігі, глядзяць фільмы пра вайну – памятаюць пра подзвігі і страты – Трэцяй сусветнай не быць!

Вось за гэта я і хачу сказаць вам словы падзякі, пакланіцца да самай зямлі, зрабіць што-небудзь для вас. І ведаеце, і словы гэтыя, і справы хутчэй за ўсе патрэбны мне самому. Каб чалавекам заставаўся я.

 

75 адбылося зімаў,

75 адбылося вёснаў.

Вельмі мала Вас, ветэраны,

Вельмі мала прыйшло на плошчу.

Пасівелі з узростам скроні:

Колькі Вам перажыць давялося!

Пачарнелі, дрыжаць далоні,

Голас ціхі, бы шэпча калоссе…

Мы паклонімся Вам, салдаты,

Хто прыйшоў з вайны, не загінуў,

Хто застаўся там, у 45-тым, –

Вы заўсёды для нас жывыя,

Сімвал міру і сімвал надзеі!

Не ўздымуцца чорныя хмары,

Не бываць больш войнам на свеце.

Мы паклонімся Вам, ветэраны!