Мароз Вольга Іванаўна, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Стружская сярэдняя школа”, настаўнік

 

Гэта страшнае слова  “вайна”

 

Вайна – гэта боль і жах,

Гэта слёзы нашых бабуль.

Вайна – гэта стогны і страх,

І крывавыя раны ад куль.

 

А сягоння вайна для нас

І для нашых шчаслівых матуль –

Гэта гонар у нашых вачах

За смеласць і подзвіг дзядуль.

 

Мы нарадзіліся ў мірны час

І не ведаем жахаў вайны.

Наша Радзіма ўсё робіць для нас,

Каб не паўтарыліся больш яны.

 

75 год з гэтага часу прайшло,

А ранаў ваенных нельга злячыць.

Кожны год, калі свята прыйшло,

Боль у сэрцы ізноў зашчыміць.

 

Дзякуй табе, Радзіма,

За ясныя мірныя дні.

Мы клянёмся табе, Айчына,

Берагчы будзем мір на Зямлі!