Пашкевіч Наталля Дзмітрыеўна, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Стружская сярэдняя школа”, настаўнік

 

Маёй Радзіме прысвячаецца

 

Вайна для нас, як успамін

Пра гул снарадаў, бомб і мін,

Пра пах пораху ў паветры.

Шляхоў крывавых кіламетры.

 

Мая Зямля, хапіла многа табе гора

У грозны і суровы час.

Калі сярдзіты, злосны вораг

З вайной у сэрцы ішоў да нас.

 

Але сыны твае, Радзіма,

Стаялі насмерць за цябе,

Хоць не адзін баец загінуў

У той нялёгкай барацьбе.

 

Прайшлі гады, ты расквітнела,

Загаіліся раны ў сыноў,

Набрала сілы, падужэла.

Запрыгажэла зноў і зноў.

 

Мы, маладое пакаленне,

Клянёмся горача табе:

Заўсёды моцна і з натхненнем

Да скону дзён любіць цябе.