Кароткае, ды яркае жыццё
Прысвячаецца піянеру-герою Геню Занько,
які змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны
супрацъ нямецка-фашысцкіх захопшкаў
і загінуў на Лагойшчыне.
У свята мы ідзём да абеліска,
Дзе пахаваны юны партызан,
Які вайну пабачыў вельмі блізка
I на руках сяброў памёр ад ран.
Ён маладзейшы быў за некаторых,
Што на магілу кветкі прыняслі,
Калі сваім каваным ботам вораг
Таптаў усё жывое на зямлі.
Тады, сабраўшы ўвесь дзіцячы вопыт,
Што ён набыў праз гульні “у вайну”,
Пайшоў юнак у лес і ў балоты,
За родную каб помсціць старану.
За бацьку, што фашысты расстралялі,
За знішчаную ў лагеры сястру,
За ўсіх, каго палілі, катавалі,
За страчаную мірную вясну.
Закончылася ўраз яго дзяцінства –
У баявы пакрочыў ён паход.
Такое ў страшным сне магло прысніцца.
Было хлапцу ўсяго дванаццаць год.
Бясстрашна партызан ідзе ў разведку,
I ворагаў б’е метка аўтамат.
Ён смелы быў – расказвалі нам сведкі,
Сапраўдны, хоць малы яшчэ, салдат.
Апошні бой прыняў у сорак чацвёртым,
Калі ў сталіцы ладзілі парад,
Але не ўсе фашысты былі сцёрты –
Яшчэ таптаў зямлю фашысцкі кат.
Ён, як герой, быў слаўна пахаваны.
Яго імя не пойдзе ў забыццё.
Не стрымлівалі слёзы партызаны:
“Кароткае, ды яркае жыццё!”
Бруслаўская Караліна,
выпускніца ДУА “Засоўеўскі ВПК
д/с – СШ Лагойскага раёна”