З 1 чэрвеня па 3 ліпеня 2020 года ў фармаце анлайн на Пасту № 1 горада-героя Мінска праходзяць святочныя мерапрыемствы ў гонар 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта гарадская акцыя «Свечка Памяці», гарадскі конкурс віртуальных экскурсій «Гораду-герою прысвячаецца» і гарадскі конкурс відэаролікаў «Мы на пасту ў памяці стаім».

Мэта мерапрыемстваў – грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, зацвярджэнне ў свядомасці вучняў патрыятычных каштоўнасцей, поглядаў, ідэалаў, павагі да гістарычнай спадчыны Айчыны.

Гарадская акцыя «Свечка Памяці» (1–22 чэрвеня) прысвечана Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Для ўдзелу ў ёй неабходна стварыць свой канал на Youtube (відэаблог) і выкласці відэаролікі з выкананнем сябрамі мемарыяльных атрадаў вершаў пра Вялікую Айчынную вайну на рускай або беларускай мовах. Сябры мемарыяльнага атрада адной установы адукацыі выконваюць розныя вершы, паўтарэнні не дапускаюцца. Удзельнікі акцыі знаходзяць у сямейных архівах фатаграфіі сваіх членаў сям’і, сваякоў-ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (загінуўшых, зніклых без вестак на фронце ці памерлых у пасляваенны час), робяць копію фота, размяшчаюць гэта фота і прозвішча, імя, імя па бацьку героя на стэндзе з абавязковым элементам – свечкай. Дапускаецца дадатковая інфармацыя (дата і месца нараджэння, дата і месца гібелі, знікнення без вестак, смерці, франтавыя дадзеныя і г. д.).

Гарадскі конкурс віртуальных экскурсій «Гораду-герою прысвячаецца» (1–26 чэрвеня) прысвечаны 46-й гадавіне прысваення Мінску ганаровага звання «Горад-герой». Для ўдзелу ў мерапрыемстве ва ўжо створаным сваім канале на Youtube неабходна выкласці два відэаролікі пра віртуальныя экскурсіі па зададзеных гарадах-героях. Віртуальная экскурсія павінна ўяўляць сабой цэласны аповед пра турыстычны маршрут працягласцю 10 хвілін. Асаблівую ўвагу неабходна надаць перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Гарадскі конкурс відэаролікаў «Мы на пасту ў памяці стаім» (1 чэрвеня – 3 ліпеня) прысвечаны 36-й гадавіне заснавання Паста № 1 горада-героя Мінска.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве ва ўжо створаным сваім канале на Youtube неабходна выкласці адзін відэаролік пра нясенне мемарыяльным атрадам Ганаровай Вахты Памяці на Пасту № 1 горада-героя Мінска. У відэароліку неабходна прадугледзець інтэрв’ю з членамі мемарыяльнага атрада, іх бацькамі і педагагічнымі работнікамі. Працягласць відэароліка – ад 5 да 10 хвілін.

Мемарыяльныя атрады, якія занялі I, II, III месцы ў вышэйназваных мерапрыемствах, узнагароджваюцца граматамі Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, астатнія атрады – дыпломамі за ўдзел.

Удзельнікамі мерапрыемстваў з’яўляюцца мемарыяльныя атрады Паста № 1 горада-героя Мінска (навучэнцы 8–11 класаў), якія былі вызначаны для нясення Ганаровай Вахты Памяці ў 2019/2020 навучальным годзе:

  • Завадскі раён – Дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 43 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 120 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 135 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 169 г. Мінска»;
  • Ленінскі раён – Дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 54 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 55 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 118 г. Мінска»;
  • Маскоўскі раён – Дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 25 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 26 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 67 г. Мінска»;
  • Кастрычніцкі раён – Дзяржаўныя ўстановы адукацыі  «Сярэдняя школа № 30 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 89 г. Мінска»;
  • Партызанскі раён – Дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 86 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 87 г. Мінска»;
  • Першамайскі раён – Дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Гімназія № 2 г. Мінска», «Гімназія № 18 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 70 г. Мінска імя Л. М. Гурцьева», «Сярэдняя школа № 115 г. Мінска»;
  • Савецкі раён – Дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 28 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 147 г. Мінска»;
  • Фрунзенскі раён – Дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Гімназія № 33 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 41 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 56 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 59 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 96 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 127 г. Мінска», «Сярэдняя школа № 157 г. Мінска імя А. С. Бурдзейнага»;
  • Цэнтральны раён – Дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 35 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза Д. Азізава», «Сярэдняя школа № 180 г. Мінска».

Усяго – 31 мемарыяльны атрад.

 

НІА
па матэрыялах сайта Мінскага дзяржаўнага палаца
дзяцей і моладзі