Мінскі кніжны фестываль «Горад і Кнігі» сумесна з часопісам «Маладосць» арганізавалі новы спецпраект па падтрымцы маладых пісьменнікаў – конкурс кароткага апавядання «10+10: Мінск», прысвечаны тэме Мінска ў сучаснай беларускай літаратуры. Кожны зацікаўлены аўтар ва ўзросце да 30 гадоў можа даслаць на электронны адрас This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. сваё кароткае (да 12000 знакаў) апавяданне на беларускай мове. Галоўная ўмова – каб у творы абавязкова прысутнічаў Мінск у любых праявах: тэма, месца, персанаж або фон падзей, што іх вызначае.

Конкурс пачаўся 1 студзеня 2018 года і працягнецца да канца сакавіка. Да гэтага часу будуць прымацца заяўкі да ўдзелу ў конкурсе. Лепшыя з дасланых работ будуць апублікаваны ў часопісе «Маладосць». Па выніках конкурсу дзесяць лаўрэатаў атрымаюць магчымасць надрукавацца ў спецыяльным тэматычным зборніку, куды ўвойдуць таксама і апавяданні сучасных літаратурных мэтраў. Праект ужо падтрымалі згодай на ўдзел пісьменнікі Людміла Рублеўская, Міхаіл Валодзін, Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак, Ганна Севярынец, Надзея Ясмінска, Маргарыта Латышкевіч, Алена Мальчэўская, Раіса Баравікова.

Імёны пераможцаў будуць агучаны ў маі, падчас мерапрыемстваў фестывалю. Сам конкурс будзе актыўна асвятляцца на старонцы часопіса «Маладосць» у сацсетках.

Конкурс уключае наступныя этапы:

  1. З 1 студзеня па 1 сакавіка 2018 года – прыём заявак удзельнікаў.
  2. На працягу сакавіка – адбор матэрыялаў і вылучэнне лепшых прац.
  3. З канца сакавіка да канца красавіка – у часопісе «Маладосць» будуць апублікаваны адабраныя творы.
  4. 18–19 мая – у межах фестывалю «Горад і Кнігі» адбудзецца прэзентацыя зборніка «10+10: Мінск».

Падрабязней пра ўмовы фестывалю можна даведацца тут.

НІА